Студенческий туристский клуб
БГПУ имени Максима Танка

Летописи → Велики

19 красавіка, 2004 панядзелак

Праспалі дзяжурства (Улада ледзьве выпіхнулі з палаткі).

Выехалі ў 10.30.

Дарога спачатку дастаткова цяжкая, бо баліць усё цела. Шукаем возера Кромань (дарэчы, знаходзімся на тэрыторыі Налібоцкай пушчы). Возера нарэшце знайшлі, але купацца не сталі.
Асаблівага ўражання яно на нас не аказала (як чакалі).

Пасля гэтага трошкі заблукалі па дарозе, і пачаліся сапраўдныя дзюны. Шукаем мястэчка Налібакі. І калі ўжо зусім страцілі надзею на яго існаванне, пачаліся глюкі: асфальтавая дарога па ветру.

У Налібаках спустошылі мясцовы магазін. На беразе невялічкага возера зрабілі перакус (асабліва парадваў сок з морквы!).

Праз вельмі кароткі час быў і абед. Плотна паеўшы (мабыць, асабліва Сашка) ламанулі з новымі сіламі. Нельга так рабіць, бо потым бывае дрэнна. Вось Сашка, напрыклад, зламаў педаль. І не абы-як, а ў месцы зваркі. Увесь астатні час рамантаваліся. Амаль страцілі надзею на паратунак. Тут дапамог Сярога: ён талкаў Сашку пад горкі. Можа мне педаль зламаць, каб Сярога звярнуў увагу?

Накіраваліся на Івянец. Дарога сапраўды прызначана для ROWERAW. У Івянцы, калі з’явілася мабільная сувязь, Марынка далажыла пра ўсе дзеянні групы ў Мінск. Спытаеце, для чаго? Не вядома.

Пасля Івянца шукаем месца для стаянкі. На гэты раз стаім на рэчцы Іслач, дзе звычайна адбываецца адкрыццё новага воднага сезону.  

Увечары Сярога аддаў сюрпрыз, і мы разам смажылі зефір на агні. Улад казаў, што павінна быць смачна.

Праехалі 77 км.

20 красавіка, 2004 аўторак

Прачнуліся з адчуваннем хуткага вяртання дадому, таму збіраліся не спяшаючыся. Вельмі ўжо не хацелая зноў акунацца ў праблемы будняў.

Сёння выхадны дзень, таму машын на дарозе шмат: усе вяртаюцца ў Мінск. Едзем амаль без перапынкаў (асабліва цяжка дагнаць Марынку). Баліць пятая кропка.

Ну вось і кальцавая дарога. Час развітвацца. Даядаем рэшткі шакаладнай раскошы і раз’язджаемся  ў розныя бакі.

Па горадзе перамяшчаемся пад пілбным наглядам прахожых. Здаецца, што ў наш час высокіх тэхналогій і інфармацыйных адносін можна яшчэ здзівіць чалавека: трэба проста праехаць па горадзе на веласіпедзе з вялікім рукзаком на багажніку. Вось дзіва!!!

На гэтым усё. Усім вялікі дзякуй і да новых сустрэч!



Туристский клуб “Горизонт”
220073 Минск, ул. Казинца, 3 Тел. : +375 (17) 204-79-28
Электронная почта: gorizont@tz.by

Rating All.BY Каталог TUT.BY

Разработка сайта: mezon.org
Дизайн: leta14@gmail.com