Студенческий туристский клуб
БГПУ имени Максима Танка

Летописи → Велики

Філасофія адной вандроўкі

Велапаход

17 красавіка - 20 красавіка 2004

Маршрут:

Мінск - Баранавічы - возера Свіцязь - Навагрудак - Уселюбы - рака Пліса - рака Неман - Іўе - вёска Чарэшля, "Партызанская стаянка" - Любча - рака Неман - Неманска-... канал - возера Кромань - Налібакі- Івянец - рака Іслач - Ракаў - Мінск.

 

Удзельнікі:

Спачатку нас было пяцёра, але ў нядзелю прыехаў Сярожка і нас стала шасцёра.

Уладзімір – бяззменны кіраўнік, душа нашай вандроўкі, якая ў вольны час зранку хадзіла маліцца невядомым багам на добрае надвор’е. Roweroгоншчык.

Марынка – харчовы паратунак, памочніца Валодзькі ў маленні, балбатуха па вызнанні і шпіён па прызнанні. Вясёлая.

Уладзік(-слаў) – трапнае слова ці выраз да месца назапашаны ў хлопца на ўсё жыццё. Філосаф па жыцці і гісторык ў вандроўцы. Легендарны.

Сашанька – мужная асоба: змагалася з педалямі   да апошняга. Вольнадумскі філосаф і выдумшчык па натуры. Цёплы.

Каська – сціплы фатограф з вялікімі вачыма. Летапісец. Прыгодніцка-мокрая.

Сярога – якога знайшлі ў Іўе. “Хуткая дапамога” зламанаму roweru. Смешны.

“Паехалі, паехалі...”

Усё пачалася далёка да адпраўлення. Я вырашыла адпачыць і прыхапіла яшчэ і Сашку, які, на жаль, не пішчыць ад велапаходаў, як раблю гэта я. Улічваючы шматлікія ваганні майго розуму і прычыны адпачынку, вырашыла ісці з Валодзькам (трохі спорту не пашкодзіць для набыцця новых сіл). Застаецца толькі адстраляцца за курсавую...

Доўгачаканы момант настаў, я атрымала доўгачаканую адзнаку, і зараз розум можа адпачыць. Але не тут та было: у 3.30 раніцы трэба быць на вакзале.

Вось тут і пачаўся наш філасофскі адлік часу...

Нейкім цудам мы сабраліся разам (асабліва спадабалася катацца па начным горадзе). Настрой не па часе добры, спаць амаль не хочацца(!), і таму можна распачынаць падарожжа.

17 красавіка, 2004 субота

4.00 раніцы. Цягнік, нарэшце, крануўся з месца. Часу да Баранавіч шмат, таму па загаду кіраўніка пакуем rowery.

Валодзька: - Странно, у Влада велосипед короче.

 Улад: - Но заметь, Володя, другой. Лучше, чем в прошлом году.

Валодзька: - Взрослее прежнего!

Ура-а-а-а!!! Паехалі!

6.40. раніцы. Мы на месцы. Баранавічы – мой любімы горад.

Пад шалёныя позіркі прахожых мы горда топаем па пероне з веласіпедамі.

Цікавая такса ў WC: 295 рублёў. Але чамусьці не ўсім даюць здачу!

Першыя кіламетры даюцца цяжка: трэба прывыкнуць да новага сродку руха. Надвор’е мяняецца. Сонейка дорыць нам першую ўсмешку, і вецер дуе ў спіну.

У 11.50 палову дарогі праехалі. Абед на возеры Свіцязь. Казачнае і загадкавае, яно не можа пакінуць безуважным ніводнага наведвальніка. Як і 5 год таму, калі я пазнаёмілася з ім упершыню, яно зноў пакінула важкі след у душы. Нездарма Адам Міцкевіч усхваліў Свіцязь у сваёй аднайменнай баладзе:

Лірычнае адступленне:



Туристский клуб “Горизонт”
220073 Минск, ул. Казинца, 3 Тел. : +375 (17) 204-79-28
Электронная почта: gorizont@tz.by

Rating All.BY Каталог TUT.BY

Разработка сайта: mezon.org
Дизайн: leta14@gmail.com